Расія. Наркаманы і распуснікі — твар апазіцыі
Барацьба Крамлю з апазіцыяй пачынае нагадваць прыколы Зімоўскага. Пачалося ўсё з таго, што адзін з лідэраў руху “Салідарнасць (аб’яднанне праціўнікаў рэжыму) Ілья Яшын склікаў прэс-канферэнцыю, якая планавалася быць прысвечанай справе Ганны Букоўскай — актывісткі пракрамлёўскага руху “Наши“, якую спецыяльна накіравалі ў апазіцыйныя структуры. Пазней Аня распавяла пра гэта журналістам. Сярод запрошаных на канферэнцыю з боку Яшына быў і нехта Міхаіл Валахонскі, які таксама быў агентам Крамлю ў апазіцыі.
Барацьба Крамлю з апазіцыяй пачынае нагадваць прыколы Зімоўскага. Пачалося ўсё з таго, што адзін з лідэраў руху “Салідарнасць (аб’яднанне праціўнікаў рэжыму) Ілья Яшын
склікаў прэс-канферэнцыю, якая планавалася быць прысвечанай справе Ганны Букоўскай — актывісткі пракрамлёўскага руху “Наши“, якую спецыяльна накіравалі ў
апазіцыйныя структуры. Пазней Аня распавяла пра гэта журналістам. Сярод запрошаных на канферэнцыю з боку Яшына быў і нехта Міхаіл Валахонскі, які таксама быў агентам Крамлю ў апазіцыі. Апошні
прапанаваў паглядзець прысутным на канферэнцыі здымкі семінараў прапуцінскага руху “Наши“. Аднак замест семінараў пракрамлёўскай моладзі аўдыторыя пабачыла два ролікі. У
першым маладыя сябры каспараўскага Аб’яднанага Грамадзянскага Фронту займаліся распустай. У другім актывісты піцерскага Авангарду Чырвонай Моладзі (АКМ) — саюзнікі Каспарава, нюхалі
какаін. Ігар Яшын, зразумеўшы, што Валахонскі — правакатар, хутка збег. Пазней ён сказаў, што Валахонскі напярэдадні дэманстраваў яму абсалютна іншыя кадры з вайсковымі трэніроўкамі
“Наших. Што да Валахонскага, той заявіў, што героі ягоных ролікаў і ёсць сапраўдны твар апазіцыі. Пасля чаго раздаў копіі дыскаў і закончыў прэс-канферэнцыю.
Па матэрыялах “Новый Региён (Расія)