Расія. У Санкт-Пецярбургу пахаваюць крызіс
“Пахаванне крызісу — менавіта такая канцэпцыя будзе пакладзена ў аснову свята заснавання Санкт-Пецярбургу, якое кожны год адзначаюць 27 мая. Фішкай святаў гэтым разам стане праезд па Неўскаму праспекту машыны з труною, у якой, натуральна, будзе ляжаць віноўнік мерапрыемства. Потым панясуць рэгаліі нябожчыка — беспрацоўе, інфляцыю, эканамічную і псіхалагічную дэпрэсію. Пасля будзе ехаць банда з 300 байкераў на сваіх матацыклах і крочыць атрад прафесійных плакальшчыкаў. У крышцы труны будзе тырчаць вялікі апошні цвік.
“Пахаванне крызісу — менавіта такая канцэпцыя будзе пакладзена ў аснову свята заснавання Санкт-Пецярбургу, якое кожны год адзначаюць 27 мая. Фішкай святаў гэтым разам
стане праезд па Неўскаму праспекту машыны з труною, у якой, натуральна, будзе ляжаць віноўнік мерапрыемства. Потым панясуць рэгаліі нябожчыка — беспрацоўе, інфляцыю, эканамічную і
псіхалагічную дэпрэсію. Пасля будзе ехаць банда з 300 байкераў на сваіх матацыклах і крочыць атрад прафесійных плакальшчыкаў. У крышцы труны будзе тырчаць вялікі апошні цвік. Права забіць яго
атрымае, натуральна, граданачальнік Валенціна Матвіенка. Такая экзатычная канцэпцыя выклікала шок у культурнай эліты горада на Няве. Традыцыя праводзіць карнавал у Піцеры дастаткова маладая, аднак
яна з самага пачатку брала за прыклад еўрапейскія мадэлі. Так, на час карнавалу ўся ўлада ў горадзе пераходзіла да нейкага вядомага коміка і г. д. Цікава, аднак, іншае: аўтары ідэі пахавання
— Міжнародны цэнтр фестываляў і святаў — выйгралі конкурс на пры дзіўных абставінах. Былы арганізатар карнавалу ўвогуле не змог прапанаваць сваю праграму. Цяпер цэнтр фестываляў і
святаў павінен асвоіць 700 мільёнаў рублёў гарадскога бюджэту. Самае дзіўнае, што мэрыя дае на “пахаванне грошай у некалькі раз больш, чым на карнавал у мінулым годзе. Тым часам
іншыя артыкулы бюджэту з прычыны крызісу скарочаныя.
Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)