Расіі пагражае адхіленне ад чарговай Алімпіяды
Зборнай Расіі можа пагражаць адхіленне ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, піша The Telegraph.

podrobnosti.ua
Расію падазраюць у падробцы дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, перададзеных Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтву на працягу апошніх 18 месяцаў. Расійскі бок спрабаваў утаіць сістэмнае ўжыванне допінгу.
У панядзелак, 23 верасня, у Токіа пройдзе пасяджэнне, дзе будзе прадстаўлена справаздача аб рабоце Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.
nn.by