Расійскіх палітзняволеных па «Маскоўскай справе» падтрымала больш за 12 тысяч чалавек

Пасля прысуду акцёру Паўлу Усцінаву, які быў асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі, у абарону фігурантаў "маскоўскай справы" (справы аб "масавых беспарадках" — так улады назвалі пратэсты супраць фальсіфікацый на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу), выступілі тысячы чалавек, у тым ліку прадстаўнікі розных прафесійных супольнасцяў.

001_25.png


Выданне "Медуза" падлічыла колькасць людзей, якія падпісаліся пад адкрытымі лістамі ў падтрымку зняволеных. Іх аказалася 12 600. У тым ліку 140 святароў, 150 кінематаграфістаў, 21 юрыст, 500 журналістаў, 2100 вучоных, 2800 настаўнікаў, 1070 лекараў, 1000 студэнтаў а таксама зарубежныя грамадскія дзеячы, дзеячы выдавецтваў, псіхолагі, назіральнкі за выбарамі, мастакі, супрацоўнікі НДА. Праграмісты ж выпусцілі цэлых два адкрытых лісты.
Паводле Meduza.io