Расія і Украіна, верагодна, пачалі абмен зняволенымі

Зранку 7 верасня ўлады Расіі і Украіны пачалі падрыхтоўку да абмену зняволенымі. Кал я09.00 ранку з СІЗА "Лефортава" у аэрапорт Унукава адправіліся два пасажырскіх аўтобсы ў суправаджэнні аўтамабіляў ФСБ і ДПС.

nch_0011_1.jpg

Мяркуецца, што ў аўтобусе — украінскія зняволеныя.
Каля 09.30 у Унукава прызямліўся самалёт з дзяржаўнай сімволікай Украіны, меркавана, з прэзідэнцкага авіяатраду. Каля 10.30 у Барыспаль прыбыў самалёт ТУ-204 спецыяльнага атраду "Расія".
Мяркуецца, што абмен адбудзецца па схеме "35 на 35". Расія вызваліць 24 украінскія маракі, затрыманыя у Керчанскім праліве, а таксама рэжысёра Алега Сенцова. Украіна вызваляе галоўнага рэдактара РІА Навіны Украіна Кірыла Вышынскага і Уладзіміра Цэмаха, якіх называюць ключавым сведкам па справе аб крушэнні малазійскага "Боінгу".
Паводле meduza.io