Расія заявіла аб узяцці Думы войскамі Асада. Адтуль паведамлялі аб хімічнай атацы

Сірыйскія ўрадавыя войскі ўсталявалі кантроль над горадам Дума, які быў апошняй апорай паўстанцаў ва Ўсходняй Гуце пад Дамаскам, паведамляе міністэрства абароны Расіі. Ужо некалькі дзён Дума актыўна абмяркоўваецца ў сусветнай прэсе ў сувязі з паведамленнямі аб ужыванні там хімічнай зброі.

duma.jpg

«Становішча ў горадзе Дума нармалізуецца, горад перайшоў пад кантроль eрада Сірыйскай Арабскай Рэспублікі», — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.
Як заявіў журналістам начальнік цэнтра па прымірэння варагуючых бакоў Юрый Еўтушэнка, устанаўленне кантролю над Думай азначае, што сірыйскія войскі цяпер кантралююць Усходнюю Гуту ў цэлым.
Паводле слоў першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення расійскага Генштаба Уладзіміра Позніхіра, баевікі здалі расійскаму боку сотні адзінак ўзбраення.
Па дадзеных мінабароны, больш за паўтары тысячы членаў паўстанцкай групоўкі «Джэйш аль-Іслам» і чальцоў іх сем’яў пакінулі горад Дума за суткі па гуманітарным калідоры праз пункт пропуску «Мухайям Аль-Вафедзін». Таксама паведамляецца, што Расія ўвяла ў Думу падраздзяленні ваеннай паліцыі.
Пацверджання інфармацыі аб узяцці Думы урадавымі войскамі з іншых крыніц пакуль няма.
8 красавіка лекары і ратавальнікі, якія працуюць у Сірыі, паведамілі, што ў Думе магла адбыцца хімічная атака. Лік яе ахвяр ацэньваецца па меншай меры ў 70 чалавек.
Пацверджання гэтай інфармацыі з незалежных крыніц да гэтага часу няма. Улады Сірыі інфармацыю аб хімічнай атацы назвалі сфабрыкаванай.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у нападзе войскі прэзідэнта Сірыі Башара Асада і абрынуўся з крытыкай на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і іранскія ўлады за тое, што яны падтрымліваюць яго рэжым.
У панядзелак Трамп заявіў, што на працягу 48 гадзін прыме рашэнне аб тым, ці нанесці ваенны ўдар па Сірыі ў адказ на паведамленні аб прымяненні хімічнай зброі пад Дамаскам. Аднак пасля заканчэння гэтага тэрміну Трамп паведаміў, што рашэнне пакуль не прынята.
Паводле BBC