Эксперты пацвердзілі высновы Вялікабрытаніі аб складзе таксічнага рэчыва
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) апублікавала справаздачу (.pdf) пра расследаванне атручвання ў Вялікабрытаніі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Эксперты АЗХЗ «пацвердзілі высновы Вялікабрытаніі аб складзе таксічнага рэчыва». Пры гэтым, дзе канкрэтна выраблена рэчыва, арганізацыі ўстанавіць не ўдалося.
АЗХЗ адзначае, што таксічнае рэчыва адрозніваліся чыстым складам. «Гэта вынікае з практычна поўнай адсутнасці прымешак», — гаворыцца ў справаздачы арганізацыі. Як адзначаецца ў дакладзе, формула і дакладная назва рэчыва будуць перададзеныя краінам-удзельніцам расследавання.
Каля месяца Сяргей і Юлія Скрыпалі знаходзіліся ў коме. У пачатку красавіка абодва яны прыйшлі ў прытомнасць. Юлію Скрыпаль выпісалі з акруговай бальніцы Солсберы, яе бацька ўсё яшчэ знаходзіцца пад наглядам лекараў. Па словах самой спадарыні Скрыпаль (расійскія дыпламаты лічаць заяву фальшывай), зараз яна знаходзіцца пад аховай спецыяльна падрыхтаваных афіцэраў паліцыі.
Згодна з афіцыйнай пазіцыяй Лондана, Скрыпали былі атручаны баявым хімічным рэчывам «Навічок» расійскага паходжання. У якасці адказу на меркаваную хіматаку заходнія краіны выслалі каля 150 расійскіх дыпламатаў. Расія адказала высылкай дыпламатаў гэтых краін.
Сяргей Скрыпаль працаваў у ГРУ да 1999 года, а затым быў асуджаны па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Вялікабрытаніі і прысуджаны да турэмнага тэрміну. Пазней яго абмянялі на выкрытых у ЗША расійскіх агентаў.