Расія. Якуція кідае выклік Маскве
28 снежня падчас размовы з рэдактарамі якуцкіх газет на адным з мясцовых каналаў тэлебачання Ягор Барысаў, прэзідэнт Якуціі, зрабіў сенсацыйную заяву.
Ягор Барысаў
Ён сказаў, што рашэнне аб правядзенні наступных выбараў губернатара будзе прыймаць асабіста ён, а не Крэмль.
Фразу можна лічыць абсалютнай крамолай. Фактычна Барсаў даў зразумець, што Масква супраць яго пераабрання і што ён мае план ісці на выбары без санкцыі цэнтру.
Такі сцэнары вельмі цікавы з улікам апошніх трэндаў. У маскоўскай прэсе ўжо замацаваўся тэрмін “мяккі якуцкі сепаратызм”. На думку шматлікіх публіцыстаў, Барысаў праводзіць курс на паступовае выцісканне славянскіх імігрантаў з рэгіёну. Для гэтага распрацавана і рэалізуецца адпаведная кадравая і моўная палітыка. У краі, быццам, нават збіраюцца надаць афіцыйны статус паганскаму культу Айыы, які практыкавалі старажытныя якуты.
Як вынік — паводле апытанняў, каля 40 працэнтаў якутаў лічаць, што край павінен мець большую ступень незалежнасці ад Крамля. Такі вялікі працэнт прыхільнікаў большай аўтаноміі дае шансы Барысаву перамагчы крамлёўскага кандыдата. Праўда, трэба ўлічыць, што Масква раней дабівалася адстаўкі значна больш моцных рэгіянальных палітыкаў, накшталт Шайміева або Рахімава.
Паводле расійскай прэсы