Расійскія сілавікі праводзяць масавыя ператрусы ў акупаваным Крыме, ёсць затрыманыя

«Следчыя меры» цяпер адбываюцца сама меней у дамах 7 актывістаў. Расійскія сілавікі пакуль не давалі публічных каментараў па гэтым пытанні, піша «Радыё Свабода».

949bac6f_e10e_461a_8734_61d60b49b99e_w1023_r1_s.jpg

Расійскія сілы бяспекі ў акупаваным Крыме праводзяць ператрусы ў некалькіх раёнах, пішуць крымскататарскія актывісты ў Facebook. Пра гэта паведамляе «Крим. Реалії».

Паводле звестак грамадскага аб’яднання «Крымская салідарнасць», «следчыя меры» цяпер адбываюцца сама меней у дамах 7 актывістаў: у Эльдара Кантэмірава, Руслана Месутава, Эскендэра Сулейманава (ягоны брат Руслан Сулейманаў затрыманы 27 сакавіка 2019 года), бацькі і сына Рызы і Энвера Амеравых, Айдэра Джэпарава і кіраўніка мясцовай рэлігійнай суполкі (у вёсцы Ізабільнае) Ленура Халілава.

Сулейманава пасля ператрусу арыштавалі і даставілі ў аддзел ФСБ Расіі ў Крыме, Кантэмірава павезлі ў іншы дом па месцы жыхарства, дзе таксама праводзяць ператрус.

Айдэра Джэпарава і Рызу Амерава затрымалі і звезьлі ў невядомым кірунку.

Расійскія сілавікі пакуль не давалі публічных каментараў па гэтым пытанні.

Пасля далучэння Расіі да Крыму вясной 2014 года ператрусы ў незалежных СМІ, грамадскіх дзеячаў, актывістаў нацыянальна-крымскататарскага руху, сябраў мэджлісу крымскататарскага народа, а таксама крымскіх мусульман, іх падазраюць у сувязях з міжнароднай панісламісцкай палітычнай партыяй «Хізб ут-Тахрыр», якую Расія прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй.

www.svaboda.org