Пікет у Маямі ў падтрымку свабоды ў Беларусі і Расіі
9 чэрвеня прадстаўнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) падтрымалі пікет палітычнай арганізацыі «Новая Свабода Расіі» супраць дыктатуры і ў абарону свабоду слова.

Падчас правядзення пікету кіраўнік арганізацыі Яўген Маленка адзначыў, што
напярэдадні Дня Расіі важна звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў РФ — рэпрэсіі
ў дачыненні да апазіцыйных дзеячаў, адсутнасць свабоды слова, распальванне
вайны, анексію Крыма.

Андрэй Пушкароў, старшыня аддзелу БАЗА Паўднёвай Фларыды, падтрымаў Яўгена Маленку: «Мы, беларусы, сутыкаемся з падобнымі праблемамі ў нашай краіне». Андрэй Пушкароў адзначыў падабенства праблемаў у Расіі і Беларусі: паўсюль поўная ўсёдазволенасць улады і нязменнасць палітычнага рэжыму.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі падпісалі ліст з патрабаваннем вызваліць усіх асуджаных па палітычных матывах.
Паводле прэс-службы БАЗА
Фота Андрэй Пушкароў