Раскамнагляд стаў запавольваць хуткасць Twitter у Расіі

Раскамнагляд стаў запавольваць хуткасць сацыяльнай сеткі Twitter у Расіі. Цяпер сацыяльная сетка працуе толькі з VPN.

59580538_303.jpg

На выпадак блакавання сацсетак і ўзмацнення цэнзуры ў інтэрнэце можна скарыстацца сэрвісамі тыпу Psiphon, якія дазваляюць абысці абмежаванні, паведамляе www.dw.com.

Раскамнагляд стаў запавольваць хуткасць сацыяльнай сеткі Twitter у Расіі. Цяпер сацыяльная сетка працуе толькі з VPN. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у суботу, 26 лютага, паведамленні праекта «Сеткавыя свабоды».

Напярэдадні Раскамнагляд заявіў аб «частковым спыненні доступу» да Facebook. На выпадак блакавання сацсетак і ўзмацнення цэнзуры ў інтэрнэце можна скарыстацца сэрвісамі тыпу Psiphon, якія дазваляюць такія абмежаванні абысці.

Аднак важна памятаць, што Psiphon не ставіць за мэту павысіць канфідэнцыйнасць карыстальнікаў у інтэрнэце. Таму гэту праграму не варта разглядаць або выкарыстоўваць у якасці інструмента анлайн-бяспекі, але ў адрозненне ад іншых VPN-сэрвісаў, ён дапамагае адначасова вялікай колькасці карыстальнікаў пераадольваць цэнзурныя абмежаванні.

Так, у пікавыя дні пратэстаў у Беларусі на працягу 2020 года больш за мільён карыстальнікаў штодня падключаліся да інтэрнэту з дапамогай Psiphon.