Расследванне катастрофы "Боінга-777" працягнулі на 9 месяцаў

Краіны, якія ўдзельнічаюць у расследаванні абставінаў катастрофы малайзійскага "Боінга" ў ліпені на Данбасе, дамовіліся падоўжыць расследаванне на дзевяць месяцаў, паведамляе Міністэрства юстыцыі Аўстраліі.



boing_malasyia.jpg

Аўстралійскі міністр Майкл Кіна заявіў, што расследаванне працягнецца да жніўня 2015 года, перадае Цензор.НЕТ.
Паводле яго слоў, аўстралійскія эксперты маюць намер вярнуцца на месца аварыі самалёта, як толькі там стане бяспечна.
Нагадаем, 17 ліпеня ў небе над Данецкай вобласцю  тэрарысты, якіх падтрымоўвае Расія, збілі "Боінг-777" кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу "Бук". Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Пераважная большасць з іх — 194 пасажыры былі грамадзянамі Нідэрландаў. 43 чалавекі, у прыватнасці ўсе члены экіпажа, былі грамадзянамі Малайзіі.
Самалёт упаў у раёне шахцёрскай ў зоне, кантраляванай баевікамі.