Рэферэндум аб змене Канстытуцыі праводзяць сёння ў Кіргізіі

Планы па занясенні паправак у асноўны закон ужо выклікалі сур'ёзныя спрэчкі ў краіне.

Фота: sputnik.kg

Фота: sputnik.kg


Калі выбаршчыкі ўхваляць папраўкі, паўнамоцтвы прэм'ер-міністра значна пашырацца. Роля парламента і судовай сістэмы ў палітычным жыцці паменшыцца. Тады ў Кіргізіі фактычна будзе створана новая сістэма кіравання, якую ўзначаліць кіраўнік урада, адзначае Бі-бі-сі.
Прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў падтрымлівае прапанову па змене Канстытуцыі, адзначаючы, што цяперашні тэкст прынялі ў спешцы і дакумент «стварае ўмовы для аўтарытарнага праўлення і карупцыі».
Апазіцыя заклікае выбаршчыкаў прагаласаваць супраць унясення паправак, называючы іх незаконнымі. Яе лідэры лічаць, што праўкі накіраваныя на ўтрыманне ўлады ў руках прэзідэнта Атамбаева, калі ў наступным годзе той стане прэм'ер-міністрам. У 2017-м па законе дзеючы кіраўнік дзяржавы павінен пакінуць сваю пасаду.
 Змены мяркуюць надзяленне старшыні ўрада паўнамоцтвамі, згодна з якімі ён асабіста будзе прызначаць кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі без кансультацыі з іх радамі.
Адначасова з рэферэндумам ў Кіргізіі пройдуць выбары ў мясцовыя органы ўлады.
Паводле echo.msk.ru