Рух «Femen» адхрысціўся ад маскоўскай акцыі
Гаворка ідзе пра дзяўчат, якія сёння распрануліся на адным з выбарчых участкаў у Маскве.
Фота Іллі Варламава
Гэта правакацыя Крамля, заявілі актывісткі «Фемен». Па іх словах, рух не мае ніякага дачынення да падзей на 105-ым выбарчым участку.
Там сёння тры дзяўчыны распрануліся і з бюстамі ў колерах украінскага сцяга выкрыквалі лозунгі за спыненне вайны на ўсходзе Украіны і за захаванне ўкраінскай дзяржаўнасці.
Намеснік старшыні Маскоўскага гарадскога выбаркама Аляксей Шленаў паведаміў, што гэта грамадзянкі Украіны. Пазней стала вядома, што ў аддзяленне паліцыі былі дастаўлены 26-гадовая Юлія Іванова,
23-гадовая Крысціна Васько і 21-гадовая Маргарыта Вінакурава.