На выбарчым участку ў Маскве затрыманыя напаўголыя ўкраінкі
Дзяўчаты распрануліся па пояс на ўчастку ў раёне Кацельнічаскай набярэжнай, дзе ў канцы жніўня над сталінскім гмахам быў узняты ўкраінскі сцяг.
На выбарчым участку ў цэнтры Масквы затрыманы тры дзяўчыны, якія распрануліся і перашкаджалі галасаваць, паведаміў намеснік старшыні Маскоўскага гарадскога выбаркаму Аляксей Шленаў на
прэс-канферэнцыі ў нядзелю.
«Тры дзяўчыны, у тым ліку грамадзянкі Украіны, былі затрыманыя і дастаўлены ў АУС Таганскага
раёна», — сказаў Шленаў.
Ён удакладніў, што гэта адбылося на выбарчым участку 105, размешчаным на Кацельнічаскай набярэжнай.
Па дадзеных Lifenews, хуліганамі аказаліся удзельніцы скандальна вядомага руху Femen. Дзяўчаты распрануліся да пояса і сталі выкрыкваць лозунгі за захаванне ўкраінскай дзяржаўнасці і спыненне
вайны на ўсходзе краіны. Аднак ні на сайце, ні ў твітэры Femen інфармацыі аб гэтай акцыі пакуль няма.
Між тым менавіта на Кацельнічаскай набярэжнай размяшчаецца сталінскі гмах, на шпілі якога 20 жніўня невядомыя вывесілі ўкраінскі жоўта-сіні сцяг і зафарбавалі сіняй фарбай верхавіну залацістай
зоркі, якая вянчае шпіль будынка.
Пазней адказнасць за гэтую акцыю ўзяў на сябе ўкраінскі руфер па мянушцы Мустанг, які паспеў з'ехаць ва Украіну. У Расіі па справе аб «апаганенні» затрымалі некалькіх чалавек, а Грышу Мустанга арыштавалі завочна.
interfax.ru