СААЗ паведаміла, колькі людзей могуць заразіцца ад бессімптомных носьбітаў каронавіруса

Спецыялісты СААЗ не выключаюць перадачы COVID-19 па паветры, аднак асноўным шляхам перадачы інфекцыі з'яўляецца паветрана-кропельны, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «РИА-Новости».

ochkov.net

ochkov.net

Па словах дырэктара праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкла Райана, у Сінгапуры высветлілі, што каля 6% выпадкаў заражэння каронавірусам прыпадае на бессімптомных носьбітаў.
— Я не буду аспрэчваць гэта, але зусім ясна, што, з другога боку, 94% заражэнняў ідзе ад людзей з сімптомамі. Так што трэба глядзець на тое, што з'яўляецца рухавіком гэтай эпідэміі, — падкрэсліў М. Раян. — Заўсёды ёсць магчымасць перадачы віруса ад людзей без сімптомаў, заўсёды ёсць магчымасць перадачы віруса па паветры. Але ў дадзеным выпадку мы ўсё яшчэ лічым, што рухавік пандэміі — гэта чханне ці кашаль, або заражаныя паверхні, — адзначыў спецыяліст.
У цяперашні час эксперты СААЗ вывучаюць усе магчымыя дадзеныя для вызначэння таго, наколькі эфектыўна можа абараніць ад заражэння нашэнне маскі здаровым чалавекам. Аднак у прыярытэце выкарыстанне абароны медпрацаўнікамі і лекарамі, якія працуюць з пацыентамі з COVID-19.
minsknews.by