Самалёт упаў на жылыя дамы ў Каліфорніі: ёсць загінулыя
Прынамсі чатыры чалавекі загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта, які ўпаў на жылыя дамы ў амерыканскім штаце Каліфорнія.

Фота: @NBCLA/ twitter.com
Катастрофа адбылася ўдзень 27 лютага ў горадзе Рыверсайд, з мясцовага аэрапорта якога самалёт вылецеў у Сан-Хасэ. Самалёт урэзаўся ў два жылыя дамы, пасля чаго пачаўся моцны пажар.
Паводле словаў кіраўніка пажарнага дэпартамента Рыверсайд Майкла Мура, на борце самалёта “Cessna 310” знаходзілася сям'я: муж, жонка і тры падлеткі, якія вярталіся ў Сан-Хасэ з канферэнцыі чырлідэраў у Дыснэйлэндзе.
Паводле яго слоў, дзяўчынку, якая была на борце, выкінула з самалёта падчас удару, у выніку чаго яна атрымала лёгкія раненні і змагла размаўляць з ратавальнікамі па дарозе ў бальніцу.
Яшчэ аднаго пацярпелага, які знаходзіўся ў адным з дамоў, без прытомнасці даставілі ў бальніцу.
Усяго на месцы аварыі знайшлі чатыры целы, але пакуль ратаўнікі не могуць сказаць, ці былі гэта пасажыры самалёта або людзі, якія знаходзіліся ў дамах. Яны не выключаюць, што ахвяраў можа быць больш.
Усяго ў выніку інцыдэнту былі цалкам разбураны два дамы, яшчэ адзін дом быў пашкоджаны.

Фота: @NBCLA/ twitter.com
Катастрофа самалёта здарылася неўзабаве пасля яго ўзлёту. Па словах прадстаўніка Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) Яна Грэгары, самалёт упаў прыкладна ў паўмілі на паўночны ўсход ад аэрапорта Рыверсайд.
Паліцыя высвятляе прычыны здарэння.
Паводле ВВС, www.newsru.com