Савет NАТO ўзгадніў меры рэагавання на крызіс ва Украіне
"Мы толькі што прынялі далейшыя меры рэагавання на крызіс на Украіне. Гэта азначае больш самалётаў у паветры, больш караблёў на вадзе і больш гатоўнасці на зямлі", — заявіў генеральны сакратар Альянсу Андэрс Фог Расмусэн, перадае "5 канал" са спасылкай на "Інтэрфакс".
фота nato.int
Як паведаміў генеральны сакратар NАТO, самалёты будуць ажыццяўляць больш палётаў у паветранай прасторы краін Балтыйскага рэгіёну, караблі саюзнікаў па
NАТO будуць размешчаны ў Балтыйскім моры, а таксама на ўсходзе Міжземнамор'я.
"Краіны-саюзнікі па NАТO распачнуць крокі для ўмацавання нашай боегатоўнасці, пашырэнне трэніровак і манеўраў. Нашы планы па абароне будуць узмоцнены і перагледжаны", — заявіў Расмусэн.