Серыя выбухаў у сірыйскіх гарадах: дзясяткі загінулых
У буйных гарадах Сірыі адбылася серыя выбухаў, перадаюць дзяржаўныя СМІ краіны. Колькасць забітых дасягае 27 чалавек. Аднак пакуль паведамлення пра забітых і параненых толькі пачынаюць паступаць.
![У горадзе Хомс выбухам разбураныя некалькі дамоў. Фота AFP У горадзе Хомс выбухам разбураныя некалькі дамоў. Фота AFP](/img/v1/userfiles/images/_91026786_60ede8ed_2bb9_4168_9a04_996505259899.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У горадзе Хомс выбухам разбураныя некалькі дамоў. Фота AFP
Два выбухі адбыліся на трасе побач з мостам Арзуна ў горадзе Тартус, які знаходзіцца на захадзе краіны. Паводле “Франс прэс”, спачатку там выбухнула бомба, закладзеная ў машыне. Затым, калі людзі сабраліся, каб дапамагчы параненым пры першым выбуху, яшчэ адзін выбух здзейсніў смяротнік.
У Тартусе размешчаная расійская авіябаза.
Трэці выбух адбыўся на захадзе Дамаска, а таксама, як мяркуецца, замінаваны аўтамабіль выбухнуў у горадзе Хомс. “Асашыэйтэд прэс” таксама паведамляе пра выбух у горадзе Эль-Хасака, што знаходзіцца на паўночным усходзе Сірыі.
Па дадзеных Сірыйскага цэнтра па захаванні правоў чалавека, які знаходзіцца ў Брытаніі, яшчэ адзін выбух адбыўся ў горадзе Эль-Камышлы на паўночным усходзе краіны.
Пакуль паведамлення пра забітых і параненых толькі пачынаюць паступаць. Улады горада Хомс паведамляюць, што пры выбуху бомбы на прапускным пункце загінулі двое салдат. Яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане, перадае “Асашыэйтэд прэс”.
“Франс прэс” паведамляе, што ў Тартусе і Эль-Хасаке загінулі як мінімум 10 чалавек. Дзяржаўныя СМІ адзначаюць, што мэтай тых, хто нападаў, былі ўрадавыя і ваенныя аб'екты.
Паводле ВВС