У Беслане падчас паніхіды сваякі ахвяр зладзілі акцыю пратэста

У Беслане падчас паніхіды па загінуўшых у тэракце 2004 пяць жанчын, якія страцілі ў тэракце блізкіх, знялі кофты і курткі, пад імі апынуліся футболкі з абвінавачваннямі ў адрас прэзідэнта Пуціна, паведамляе расійская "Новая газета".

Фота са старонкі ў фэйсбуку Алены Касцючэнка

Фота са старонкі ў фэйсбуку Алены Касцючэнка


Супрацоўнікі ФСБ і паліцыянты ў цывільным адціснулі жанчын ад цэнтра залы, фактычна заблакаваўшы ў куце. Зачынялі спінамі, пакуль праходзіла афіцыйная дэлегацыя.
Пасля чаго начальнік РАУС па Правабярэжнай раёну Ібрагім Дулан падышоў да жанчын і паведаміў, што яны парушаюць арт. 20.2 КаАП і павінны праехаць у аддзяленне. Жанчыны пачалі крычаць, паліцыянты адступілі.
У акцыі ўдзельнічалі: Эла Кесаева (дачка Зарына была ў закладніках); Эма Бетрозава (загінуў муж Руслан, сыны 16-гадовы Алан і 14-гадовы Аслан); Жана Цырыхава (была закладніцай разам з дзвюма дочкамі, 8 гадовая Лізавета Цырыхова загінула); Святлана Маргіева (была закладніцай разам з дачкой Эльвірай, дачка загінула ў яе на руках); Эмілія Бзарова (у школе знаходзіліся двое сыноў, муж і свякроў, 9-гадовы Аслан Дзасараў загінуў).
Жанчыны патрабавалі расследавання трагедыі. Казалі пра тое, што ў час вызвалення школы, калі закладнікі знаходзіліся ўнутры, спецыяльныя падраздзяленні вялі шквальны абстрэл школы, у тым ліку — з агнямётаў і танкаў.
Таксама паліцыя затрымала журналістаў «Новай газеты» і «Такіх спраў» Алену Касцючэнка і Дзіяну Хачатран. Дыяне Хачатран, якая здымала акцыю, супрацоўнікі паліцыі заявілі, што ў яе фальшывы пашпарт, Алене Касцючэнка прад'явілі неналежнае захоўванне дакументаў.
Пазней журналістак адпусцілі. На жанчын, якія арганізавалі акцыю з футболкамі, аформілі пратаколы па артыкуле 20.2 КоАП РФ. Іх чакае суд.