Сяргей Савельеў, які апрылюдніў відэаархіў з катаваннямі ў калоніях, завочна арыштаваны. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук
Суд санкцыянаваў завочны арышт Сяргея Савельева, які перадаў праваабарончаму праекту Gulagu.net запісы з катаваннямі і здзекаваннямі ў калоніях.

Сяргей Савельеў абвешчаны ў міжнародны вышук. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на ГУ МУС Саратаўскай вобласці.
«Паводле наяўнай інфармацыі, ён выехаў за межы РФ, у сувязі з чым рыхтуюцца дакументы для абвяшчэння яго ў міжнародны вышук», — гаворыцца ў адказе рэгіянальнага ГУ МУС на запыт агенцтва.
Сяргей Савельеў, як паведамілі ў МУС, праходзіць абвінавачаным па справе аб неправамерным доступе да кампутарнай інфармацыі падчас свайго знаходжання ў калоніі.
Паводле meduza.io