Сёння ў Польшчы могуць абліць вадой
Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою.
Сёння палякі адзначаюць другі дзень Вялікадня. Згодна са старадаўняй традыцыяй, сёння — Смігус-Дынгус, альбо інакш — Мокры панядзелак.
Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою. Лічыцца, што чалавеку, якога аблілі вадою, будзе спрыяць поспех і багацце.
Вадою абліваюцца перш за ўсё дзеці і моладзь, але пад струмень могуць трапіць звычайныя пешаходы. У гэтым выпадку паліцыя папярэджвае, што расцэньвае такі крок як дробнае хуліганства, за што пагражае штраф у памеры да 500 злотых (каля 125 еўра).