Скандал у Польшчы: невядомыя будуюць у Пушчы 15-павярховы замак
На тэрыторыі Нацецкай пушчы (гэта вялікі лясны масіў каля Познані) знайшлі будоўлю гіганцкага замка ў ахоўнай зоне, піша выданне money.pl.

Фота: money.pl
Будоўля знаходзіцца на беразе аднаго з азёр на тэрыторыі, якая ўваходзіць у праект «Натура 2000». «Натура 2000» — гэта шэраг ахоўных зон па ўсёй Еўропе, на якіх знаходзяцца рэдкія жывёлы і расліны.
І вось зараз на такой тэрыторыі расце вялікі замак, у якім будзе 15 паверхаў — адзін з іх падземны — і 46 пакояў. Ён разлічаны на 97 гасцей і 10 чалавек абслуговага персаналу.
Чыноўнікі запэўніваюць, што на папуляцыю птушак, якія жывуць на тэрыторыі, будынак і яго інфраструктура не паўплываюць. Аднак незалежныя эколагі і прэса ў шоку.
Таксама невядома, хто менавіта валодае замкам. Журналісты шукаюць гаспадара будоўлі і нават маюць некалькі версій, але дакладных варыянтаў пакуль няма.
Паводле belaruspartisan.by