Страляніна на музычным фестывалі ў Мексіцы: ёсць ахвяры

Як мінімум чатыры чалавекі загінулі ў выніку страляніны падчас фестывалю электроннай музыкі BPM на курорце Плая-дэль-Кармэн ў Мексіцы.

Курорт Плая-дэль-Кармэн, дзе апошнія дзесяць гадоў адбываецца фестываль BPM. Фота GETTY IMAGES

Курорт Плая-дэль-Кармэн, дзе апошнія дзесяць гадоў адбываецца фестываль BPM. Фота GETTY IMAGES


Па папярэдніх дадзеных, страляў адзін чалавек, ён адкрыў агонь у начным клубе “Blue Parrot” незадоўга да світання.

Мэр горада Крысціна Торэс распавяла мясцоваму радыё, што ў выніку страляніны і наступнай цісканіны сярод наведвальнікаў клуба пацярпелі каля 15 чалавек.

Арганізатары фестывалю паведамілі агенцтву “Рэйтар”, што забітыя ў тым ліку тры супрацоўніка службаў бяспекі.

Агенцтва “Франс прэс” паведамляе, што сярод загінулых — тры замежнікі.

Плая-дэль-Кармэн знаходзіцца ў 68 кіламетрах на поўдзень ад Канкуна. Рэгіён папулярны сярод амерыканскіх і еўрапейскіх турыстаў, яго практычна не закранула дзейнасць наркакартэляў, ад якой пакутуюць многія рэгіёны Мексікі.

Фестываль BPM адбываецца на курорце Плая-дэль-Кармэн ужо дзесяць гадоў, у ім бяруць удзел больш за 300 музыкантаў і артыстаў.

Паводле ВВС