Створаны новы гатунак яблыкаў, адаптаваны да глабальнага пацяплення

Новазеландская кампанія T & G Global пасля 18 гадоў працы прапануе спажыўцам новы гатунак яблыкаў HOT84A1, які павінен захоўваць спажывецкія якасці ва ўмовах глабальнага пацяплення.

yablyk.jpg

Выпрабаванні новага гатунку рабіліся ў Малерусе (Іспанія), дзе гадавая тэмпература можа перавышаць 40 ° C. За 18 гадоў колькасць эксперыментальных саджанцаў з 10 тысяч скарацілася да прыкладна дзясятка валодаючых патрэбнымі ўласцівасцямі.
«Як правіла, у больш гарачых і больш сухіх кліматычных умовах яблыкі не набываюць такі прыгожы чырвоны колер, а таксама не маюць шчыльнай хрумсткай мякаці, якая робіць іх такімі смачнымі», — кажа Пітэр Лэндан-Лейн (Peter Landon-Lane), дырэктар па інавацыях і распрацоўках T & G Global. Новы гатунак быў створаны ў рамках праекта Hot Climate Programme па селекцыі садавіны, адаптаваных да глабальнага пацяплення. Яблыкі HOT84A1 павінны быць устойлівымі да сонечных апёкаў, захоўваць яркі чырвоны колер і шчыльную тэкстуру мякаці.
Цяпер саджанцы новага гатунку будуць адпраўленыя камерцыйным вытворцам: Waimea Nurseries (Новая Зеландыя), TopFruit (ПАР), Dalival (Еўропа), Worldwide Fruit (Вялікабрытанія), Montagues (Аўстралія), Fruit Futur (Іспанія). Тым часам селекцыянеры вядуць работу над устойлівым да пацяплення гатункам груш.
Паводле Pro Science