Суд у Маскве абвясціў Майдан дзяржпераваротам

Дарагамілаўскі суд Масквы задаволіў пазоў экс-дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Уладзіміра Алейніка аб прызнанні змены ўлады ва Украіне ў 2014 годзе дзяржаўным пераваротам.

download_11.jpg


Суд абвінаваціў ЗША і Еўразвяз у тым, што здарылася, паведамляе ТАСС. «У выніку падтрымкі уплывовых прадстаўнікоў заходніх дзяржаў пратэсты перараслі ў масавыя беспарадкі», — сказала суддзя.
Удзел у Майдане узброеных нацыяналістычных арганізацый назвалі адным з галоўных прыкмет дзяржаўнага перавароту. На думку суда, «дзяржаўны пераварот, які меў месца на Украіне ў лютым 2014 года, закранае пытанні нацыянальнай бяспекі Расіі, а таксама асноўныя прыкметы правоў і свабод чалавека і грамадзяніна».
Працэс па пазове Алейніка пачаўся 15 снежня. Суд заслухаў паказанні сямі сведкаў — высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў часоў прэзідэнцтва Віктара Януковіча: Мікалая Азарава і Сяргея Арбузава, экс-кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэя Клюева, былога міністра унутраных спраў Віталя Захарчанку, экс-начальніка Службы бяспекі Украіны Аляксандра Якіменку і былога генеральнага пракурора Віктара Пшонку. Паказанні ў судзе таксама даў і сам Януковіч.
Паводле расійскіх СМІ