ФСБ назвала чатыры версіі крушэння Ту-154 у Чорным моры

ФСБ Расіі паведаміла, што прыкмет тэракту або дыверсіі на борце Ту-154, які ўпаў учора ў мора, пакуль не выяўлена.

Фота: KOMMERSANT.RU

Фота: KOMMERSANT.RU



«Прыкмет і фактаў, якія паказваюць на магчымасць здзяйснення тэрарыстычнага акту або дыверсіі на борце паветранага судна, у цяперашні час не атрымана», — цытуе «РИА Новости» ведамства.Асноўнымі версіямі крушэння з'яўляюцца «траплянне ў рухавік старонніх прадметаў, няякаснае паліва, што пацягнула страту магутнасці і адмову працы рухавікоў, памылка пілатавання, тэхнічная няспраўнасць самалёта».
У ведамстве адзначаюць, што было знойдзена месца падзення самалёта на адлегласці 1,5 км у акваторыі Чорнага мора на траверзе Хосты.

«Да 11:00 МСК 26 снежня 2016 года ў пошукавай аперацыі задзейнічаны 43 марскіх караблі з неабходным абсталяваннем, 182 вадалазы і 3,5 тысячы чалавек для абследавання берагавой лініі, а таксама глыбакаводныя апараты», — паведамілі ў ФСБ.

Ваенна-следчы аддзел СКР па сочынскім гарнізону пачаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 351 КК РФ (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх). Акрамя таго, паведамляецца, што «па стане на гэты момант устаноўлены відавочцы падзення авіялайнера, маецца таксама запіс відэарэгістратара, з якім працуюць чальцы следчай групы», адзначае www.kommersant.ru.
Між тым,  былы віцэ-прэм'ер урада Расіі Альфрэд Кохнапісаў у Facebook тлумачыць адмаўленне версіі тэракта нежаданнем прызнаць, што тэрарызм прыйшоў у Расію: «Да таго ж самалёт ляцеў з Масквы ў Сочы і ніякіх прэтэнзій ад экіпажа не было. А як дазаправіўся — адразу і ўпаў. Так не бывае… Проста ўлады, як звычайна, спрабуюць разнесці ў часе саму катастрофу і паведамленне пра тое, што яна здарылася ў выніку тэракту»… «Так ім прасцей забалбатаць пытанне і ўтапіць яго ў тэхнічных дэталях. А пытанне простае і яснае: калі гэта плата за сірыйскую авантуру, дык ці гатовы народ так за яе плаціць? Адна справа «Кузя» страляе з аднаго мора або крылатыя ракеты ляцяць з іншага: прыгожа, бяспечна і тэхналагічна. Але калі тэрарызм прыходзіць да нас у дом — так мы не дамаўляліся, Уладзімір Уладзіміравіч! Так не пойдзе. Зачыняй сваю шарманку!» 

koh.jpg