Супрацоўнік авіялініі угнаў самалёт з аэрапорта Сіэтла
Паветранае судна пацярпела крушэнне нездалёк.
Як паведамілі мясцовыя ўлады, мужчына зрабіў "неаўтарызаваны ўзлёт" увечары ў пятніцу, што прывяло да закрыцця Міжнароднага аэрапорту Такома. У пагоню за самалётам было выслана два знішчальнікі F15. Пакуль незразумела, ці выжыў пілот, самалёт якога разбіўся ў лагуне Паджет.
Шэрыф вокруга Пірс завіў, што гэта "не было тэрарыстычным інцыдэнтам". Мужчына быў мясцовым жыхароў 29-гадовага ўзросту. На відэа з сацсетак бачна, як самалёт у дзіўнаватай манеры кружыў над морам. На аўдыязапісу з самалёту чуваць, што мужчына турбуецца аб тым, колькі паліва засталося на борце. На іншым аўдыё, якое трапіла ў сацсеткі, здаецца, што мужчына лічыць сябе здольным пасадзіць паветранае судна, бо "трохі гуляўся ў відэаігры".
Як паведамляецца, пасажыраў на борце самалёта не было. Праца аэрапорта адноўленая.
Відэа пагоні вынішчальнікаў за самалётам: https://www.instagram.com/p/BmU4cVnlUbV/
Паводле BBC