Сведка па справе Младзіча знойдзены мёртвым

У адным з гатэляў Гаагі знойдзены мёртвым сведка абароны па справе былога сербскага вайсковага начальніка Раткі Младзіча — Душан Дуніч.



sud_mladzich.jpg

Ратка Младзіч
Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на сайт Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ). Душан Дуніч павінен быў выступіць у Гааскім трыбунале.
Ён быў прыцягнуты МТБЮ ў якасьці сведкі-эксперта. У справах экс-прэзідэнта Сербіі Мілана Мілуцінавіча і адстаўнога генерала Власціміра Джорджэвіча і былога прэм’ера Косава Рамуша Харадзіная ён быў задзейнічаны на баку абвінавачання. У справах экс-прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Радавана Караджыча ды іншых сербскіх дзеячаў ДУНІЧ выступаў на баку абароны.
Былы камандуючы арміі баснійскіх сербаў Младзіч, які знаходзіцца пад арыштам з 2011 года, абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасці, парушэнні законаў і правілаў вядзення вайны, у прыватнасці ў правядзенні этнічных чыстак у Босніі і Герцагавіне. Ён абвінавачваецца ў правядзенні аперацыі ў баснійскім горадзе Срэбраніцы, дзе, паводле афіцыйнай версіі, за некалькі ліпеньскіх дзён 1995 года былі знішчаныя некалькі тысяч мусульманскіх мужчын і юнакоў.
Паводле "Радыё Свабода"