Сын афіцэра СС вярнуў каштоўныя працы Музею ў Кракаве

На працягу многіх гадоў творы знаходзіліся ў замку 78-гадовага аўстрыйца.

Фота pl.wikipedia.org/Marcin Zieliński

Фота pl.wikipedia.org/Marcin Zieliński

У Нацыянальны музей у Кракаве вярнуліся тры каштоўныя працы, скрадзеныя падчас вайны. Іх аддаў Хорст Вахтэр, сын афіцэра СС з Генеральнай Губерні Ота Вахтэра.

На працягу многіх гадоў творы знаходзіліся ў замку 78-гадовага аўстрыйца.

Вернутыя карціны — гэта акварэль Юліі Патоцкай, на якой прадстаўлены Палац Патоцкіх пад Баранамі, мапа Рэчы Паспалітай з васямнаццатага стагоддзя і гравюра з панарамай Кракава.

У перадачы твораў удзельнічала былая кандыдатка ў прэзідэнты Польшчы Магдалена Агурэк, па адукацыі гісторык.

Цяпер працы знаходзяцца пад апекай Ваяводскага кансерватара гістарычных помнікаў.

www.radyjo.net