Швейцарцы пабудавалі найдаўжэйшы тунэль у свеце
57-кіляметровы шлях паспрыяе транспартнай рэвалюцыі ў цэлым рэгіёне.
Готардскі тунэль
Дзякуючы новаму тунэлю час праезду паміж швейцарскім Базэлем і італьянскім Міланам скароціцца з 5 г.20 хв. да 3 г.30 хв. Будова 57-кіляметровага Готардскага тунэлю каштавала каля 12 мільярдаў еўра.
Перад тым, як пачалася будова трасы, у Швейцарыі адбыўся рэферэндум. Выслухаўшы аргументы будаўнічай фірмы, а з іншага боку эколягаў, большасць грамадзян вырашыла, што будова пачнецца. Першыя выпрабаванні пачаліся ў 1993 годзе. Сама будова стартавала ў 2003 годзе. Тунэль знаходзіцца 2,3 км ніжэй за вяршыню гары. Тунэль удалося зрабіць амаль простым, дзякуючы чаму цягнікі паедуць з хуткасцю 200 км/г.
Вялікае ўражанне робяць выклікі, з якімі павінны былі справіцца будаўнікі. Тэмпэратура ў скалах, дзе адбывалася свідраваньне, сягала нават 50 градусаў па Цэльсію. На самых складаных адрэзках выкарыстоўваўся комплекс машын, даўжынёй у 400 мэтраў. Агулам з пляцу будовы грузавыя аўтамабілі вывезлі 28 млн тон скал.
Плянуецца, што спецыяльна падрыхтаваныя цягнікі будуць перавозіць у паўднёвую Эўропу большасць фураў. Акрамя таго, тунэль дазволіць абараніць альпійскую экасістэму ад шкодных выхлапных газаў.
Паводле беларускай службы Польскага радыё