Італія. Апазіцыя вызначылася з лідэрам
Італьянская левая Партыя дэмакратаў (PD) — галоўная апазіцыя праваму ўраду Сільвіа Берлусконі — вызначылася са сваім новым лідэрам. Папярэдні старшыня дэмакратаў Вальтэр Фельтроні падаў у добраахвотную адстаўку пасля электаральнай катастрофы ягонай партыі на рэгіянальных выбарах на востраве Сардзінія. Новым партыйным лідэрам быў абраны Дарыё Францэсчыні (Dario Franceschini), пяцідзесяцігадовы прафесійны юрыст. Новаабраны старшыня абвясціў пра першыя рэформы ўнутры партыйнай структуры, якія, на яго думку, могуць дазволіць дэмакратам узяць рэванш за мінулае паражэнне ў Сардзініі.
Італьянская левая Партыя дэмакратаў (PD) — галоўная апазіцыя праваму ўраду Сільвіа Берлусконі — вызначылася са сваім новым лідэрам. Папярэдні старшыня дэмакратаў Вальтэр
Фельтроні падаў у добраахвотную адстаўку пасля электаральнай катастрофы ягонай партыі на рэгіянальных выбарах на востраве Сардзінія. Новым партыйным лідэрам быў абраны Дарыё Францэсчыні (Dario
Franceschini), пяцідзесяцігадовы прафесійны юрыст. Новаабраны старшыня абвясціў пра першыя рэформы ўнутры партыйнай структуры, якія, на яго думку, могуць дазволіць дэмакратам узяць рэванш за мінулае
паражэнне ў Сардзініі. Час помсты прызначаны на чэрвень, калі пройдуць выбары ў Еўрапарламент. Самы вялікі парадокс, што Францэсчыні пачынаў у партыі хрысціянскіх дэмакратаў, якія ставяцца да левых
насцярожана. Гэта дало падставу левым заявіць, што дэмакраты намагаюцца канчаткова пазбавіцца іміджу левай партыі.
Па матэрыялах “Il Manifesto (Італія)