Валеры Маруччы (Valerio Morucci), былы сябра левай тэрарыстычнай групоўкі “чырвоныя брыгады, папрасіў прабачэння ў сяброў неафашысцкай арганізацыі Casa Pound у Рыме. Акт
прабачэння меў места ў штаб-кватэры арганізацыі. Туды Маруччы, які, дарэчы, браў удзел у выкраданні і забойстве лідэра хрысціянскіх дэмакратаў Альда Мора (Aldo Moro), запрасілі пасля яго незвычайнага
спічу ў адным з універсітэтаў. Ён асудзіў забарону акцыі неафашыстаў, заявіўшы, што апошнія належаць да катэгорыі асобаў, дзякуючы якім у Італіі існуе свабода слова. Падчас выступу ў логаве
фашыстаў Маруччы папрасіў прабачэнне за тое, што ў 70-я гады левыя тэрарысты атакавалі фашыстаў. Сустрэча закончылася словамі: “Фашызм цягнуўся 20 гадоў, антыфашызм — 60 гадоў,
цяпер хопіць. Першай практычнай акцыяй незвычайнай кааліцыі за прымірэнне стане спроба арганізаваць футбольны матч. Адна каманда будзе складацца з былых сяброў левых тэрарыстычных
арганізацый, другая — з экс-баевікоў правых радыкальных груповак.
Па матэрыялах “Jungle World (Германія)
Італія. Матч стагоддзя: фашысты супраць камуністаў
- Замежжа
- 23-02-2009
Валеры Маруччы (Valerio Morucci), былы сябра левай тэрарыстычнай групоўкі “чырвоныя брыгады, папрасіў прабачэння ў сяброў неафашысцкай арганізацыі Casa Pound у Рыме. Акт
прабачэння меў места ў штаб-кватэры арганізацыі. Туды Маруччы, які, дарэчы, браў удзел у выкраданні і забойстве лідэра хрысціянскіх дэмакратаў Альда Мора (Aldo Moro), запрасілі пасля яго незвычайнага
спічу ў адным з універсітэтаў. Ён асудзіў забарону акцыі неафашыстаў, заявіўшы, што апошнія належаць да катэгорыі асобаў, дзякуючы якім у Італіі існуе свабода слова.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: