Італія. Скончыла існаванне старэйшая фашысцкая партыя
Нацыянальны альянс — прамы нашчадак Сацыяльнага руху Італіі (Нацыянальным), партыя, якую заснавалі пасля другой сусветнай вайны былыя актывісты дыктатуры Беніта Мусаліні, — заявіла пра роспуск. MSI, што была арганізацыйна звязаная са структурамі забароненай Партыі фашыстаў, закончыла свой гістарычны шлях незвычайна для партыі правых радыкалаў — увайшла ў склад галоўнай ліберальнай партыі краіны Forza Italia Сільвіа Берлусконі. Гэта адбылося дзякуючы харызматычнай фігуры Джанфранка Фіні, які стаў старшынёй MSI ў 1987 годзе.
Нацыянальны альянс — прамы нашчадак Сацыяльнага руху Італіі (Нацыянальным), партыя, якую заснавалі пасля другой сусветнай вайны былыя актывісты дыктатуры Беніта Мусаліні, — заявіла пра роспуск. MSI, што была арганізацыйна звязаная са структурамі забароненай Партыі фашыстаў, закончыла свой гістарычны шлях незвычайна для партыі правых радыкалаў — увайшла ў склад галоўнай ліберальнай партыі краіны Forza Italia Сільвіа Берлусконі. Гэта адбылося дзякуючы харызматычнай фігуры Джанфранка Фіні, які стаў старшынёй MSI ў 1987 годзе. Сеньёр Фіні заявіў, што трэба заканчваць з іміджам фашыстаў і пачынаць “касіць пад кансерватараў. У выніку ў 1995-м Сацыяльны рух пачаў называцца Нацыянальным альянсам, а ўжо праз год стаў трэцяй партыяй краіны. Аднак са з’яўленнем на палітычнай сцэне Сільвіа Берслусконі, які стаў культавай асобай усяго правага руху, Нацыянальны альянс пачаў губляць былую папулярнасць. У 2001 годзе ў яго было 99 дэпутатаў у парламенце, а зараз — толькі 66. У выніку Фіні вырашыў увайсці ў структуры Forza Italia. Застаецца дадаць, што яшчэ ў 2000 годзе Нацыянальны альянс пакінула Алесандра Мусаліні — унучка Беніта Мусаліні, якая пакуль безвынікова намагаецца адрадзіць сапраўдны фашысцкі рух.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)