Тэракт у Квебеку. Падчас страляніны ў мячэці загінулі 6 чалавек

Як мінімум шэсць чалавек сталі ахвярамі нападу на мячэць у канадскай правінцыі Квебек, яшчэ васьмёра параненыя, паведаміла ў панядзелак мясцовая паліцыя.

Фота REUTERS

Фота REUTERS

У ноч на панядзелак па нашым часе невядомыя ўварваліся ў мячэць падчас вячэрняй малітвы і адкрылі там страляніну. Паводле СМІ, на той момант там знаходзілася каля 40 чалавек. Раней паведамлялася, што па розных дадзеных, загінулі ад двух да пяці чалавек, адзначае www.interfax.ru

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і ўлады Квебека класіфікавалі здарэнне як тэрарыстычны акт.

Квебекская паліцыя паведаміла ў "Твітары", што цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, усе, хто знаходзіўся ў мячэці, былі эвакуяваныя, адзначае ВВС.

Паводле інфармацыі заходніх СМІ, супрацоўнікі паліцыі затрымалі двух падазраваных.

Адзін з відавочцаў раней паведаміў “Рэйтар”, што на мячэць здзейснілі напад тры ўзброеныя чалавекі. Паліцыя пакуль не выключае магчымасці таго, што трэці нападнік здолеў схавацца.

На дадзены момант матывы нападнікаў невядомыя.