Канадскія хакеісты выйшлі на лёд у вышыванках
Гульцы канадскай хакейнай каманды «Dauphin Kings» з горада Дафін ў правінцыі Манітоба апранулі на гульню моладзевай лігі супраць каманды «Virden» форму, стылізаваную пад вышыванку.

Паядынак меў назву
«Украінская ноч» і завяршыўся перамогай «Dauphin Kings» з лікам 3: 2,
паведамляе korrespondent.net.
Перад пачаткам матчу, які прайшоў на хатняй арэне «Dauphin Kings», выхад гульцоў на лёду абвяшчаўся на ўкраінскай мове.
У 8-тысячным горадзе Дафін жыве вялікая ўкраінская дыяспара. Больш за 41% насельніцтва мае ўкраінскае паходжанне. Больш за чвэрць жыхароў валодае ўкраінскай мовай.