Тэрарыст забіў 48 і параніў 67 студэнтаў акадэміі ў Кабуле

Як мінімум 48 вучняў загінулі і яшчэ 67 былі параненыя ў выніку тэракту ў сталіцы Афганістана 15 жніўня.

tolonews.com

tolonews.com

Выбух прагрымеў перад адукацыйным цэнтрам Mawoud Academy, размешчаным у шыіцкім раёне Кабула, паведамляе мясцовы навінавы сайт TOLONews.
Паведамляецца, што выбух адбыўся каля 4:10 вечара па мясцовым часе ў той час як студэнты знаходзіліся ў класе. Усяго, як мяркуецца, у момант выбуху ў класе было каля 100 студэнтаў.
Сярэдні ўзрост ахвяр і пацярпелых — каля 18 гадоў.
Прыватная акадэмія Mawoud дае адукацыйныя праграмы для студэнтаў, якія жадаюць паступіць ва ўніверсітэт. Заняткі ў ёй наведваюць як дзяўчыны, так і хлопцы.