Тэрарысты «ЛНР» будуць арыштоўваць ўсіх дзяўчат, якія ходзяць у кавярні

Верхавод банды сепаратыстаў «Прывід» Аляксей Мазгавы паабяцаў арыштоўваць ўсіх дзяўчат, якіх патруль тэрарыстаў сустрэне «у кавярні або шынку».



voj_den_8_marta.jpg

Пра гэта тэрарыст заявіў на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. Яго ідэю прысутныя ўспрынялі з адабрэннем. 
«Жанчына павінна быць захавальніцай ачага, маці. А якімі маці яны становяцца пасля шынкоў?», — растлумачыў сваю ініцыятыву тэрарыст. Па словах баевіка, усе шынкі ў горадзе «забіты жаночым насельніцтвам». «У нас што, жаночае насельніцтва суцэльная прастытуцыя, ці што?», — заявіў пуцінскі найміт. 
«Маралізатара» падтрымаў іншы тэрарыст, прапанаваўшы: «Гвалтаваць іх усіх трэба!». Супраць гэтага Мазгавы не пярэчыў: «Ёсць доля праўды і ў гэтым». «Хочаш застацца сумленнай і адданай свайму мужу — сядзі дома, вышывай крыжыкам. Дома села, піражочкаў напекла, адсвяткавала 8 сакавіка», — сказаў тэрарыст. «Час успомніць, што вы рускія! Час успомніць аб сваёй духоўнасці!»,  —  заклікаў пуцінскі баявік.


censor.net.ua