Тэрарысты ў Парыжы выкарыстоўвалі югаслаўскую зброю

Джыхадысты, якія здзейснілі тэракты 13 лістапада, выкарыстоўвалі зброю, вырабленую ў былой Югаславіі.



ak48.jpg

Джыхадысты, якія здзейснілі тэракты ў Парыжы 13 лістапада, выкарыстоўвалі зброю, вырабленую ў былой Югаславіі.

Вытворцам зброі з'яўляецца кампанія “Zastava Oružje” са штаб-кватэрай у сербскім горадзе Крагуевац. Гэтую інфармацыя пацвердзіла дырэкцыя фірмы.

Праз два дні пасля тэракту МУС Сербіі перадало серыйныя нумары зброі, якая была знойдзеная ў сталіцы Францыі. Паводле кіраўніцтва кампаніі, 7-8 штук аўтаматычнай зброі тыпу “Калашнікаў” былі вырабленыя на іх заводзе. Выкарыстаная тэрарыстамі зброя — гэта югаслаўская мадыфікацыя аўтамата AK-47. Згаданая зброя знаходзілася на ўзбраенні Югаслаўскай народнай арміі, а пасля распаду краіны —  армій былых федэратыўных рэспублік.

Кіраўніцтва кампаніі падкрэслівае, што сёння вырабленая імі зброя без дазволу ўраду Сербіі не мае права пакінуць тэрыторыю завода. Спецыялісты зазначаюць, што прадпрыемства “Zastava Oružje” легальна пастаўляла аўтаматы ў некаторыя краіны Блізкага Ўсходу. Не выключаецца таксама, што тэрарысты купілі зброю ў кантрабандыстаў.

Паводле "Польскага радыё"