Токіа спадзяецца, што Трамп верне выкрадзеных КНДР японцаў

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ вылецеў у Вашынгтон, каб тэрмінова сустрэцца з Дональдам Трампам — за лічаныя дні да сустрэчы амерыканскага лідэра з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.

trump_11.jpg

Візіт Абэ ў ЗША — гэта частка дыпламатычнай гульні напярэдадні беспрэцэдэнтнага саміту 12 чэрвеня ў Сінгапуры. Токіа турбуе тое, што Трамп можа за спіной Японіі заключыць здзелку з Пхеньянам, якая ударыць па японскіх інтарэсах.
Сустрэчы Трамп і Абэ адбываюцца рэгулярна, у іх няма нічога незвычайнага. Але як толькі стала вядома аб саміце Трампа і Кім Чэн Ына, Абэ паспяшаўся арганізаваць сустрэчу да яго, каб паспець прагаварыць тэмы, актуальныя для яго краіны.
Сіндзо Абэ заявіў, што будзе гаварыць з Трампам аб ядзернай праблеме, ракетах і, што самае важнае, пра выкраданне людзей.
У 70-я і 80-я гады 20 стагоддзя Паўночная Карэя выкрадала грамадзян Японіі, якія выкарыстоўваліся для навучання паўночнакарэйскіх выведнікаў японскай мове, звычаям Японіі і іншых важных для іх звестках.
Дакладна вядома аб 13 выпадках выкрадання, але гісторыкі мяркуюць, што рэальная лічба можа быць вышэй. Большасці выкрадзеных было 20-30 гадоў. Самай малодшай, Мэгумі Ёкотэ, было ўсяго 13, калі ў лістападзе 1977 года ў горадзе Ніігата яе выкралі паўночнакарэйскія агенты.
Большасць выкрадзеных не мелі дачынення да палітыкі.
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР сцвярджала, што «гэтае пытанне было вырашана» і абвінаваціла Японію ў раздзіманні праблемы з тым, каб нашкодзіць працэсу вызвалення Карэйскага паўвострава ад ядзернай зброі.
Паводле BBC