Туркменістан. Бердымухамедаў абвясціў Тыдзень здароўя і шчасця

Туркменскі прэзідэнт абвясціў правядзенне ў краіне з 1 па 7 красавіка Тыдня здароўя і шчасця. Як піша прэса, гэта не проста дзяжурная кампанія, а нешта большае. Усім студэнтам і чыноўнікам загадалі мець з сабою спартовую форму.



vduko5h3bgohwbnytixa9a.jpg

Гурбангулы Бердымухамедаў

Па тэлебачанні паказваюць шафёраў, дактароў, вучняў, дзяцей, будаўнікоў, гандляроў, якія займаюцца фізкультурай на вуліцы ў разгар працоўнага дня. Падключылі да Тыдня здароўя і шчасця нават аксакалаў, якіх прымусілі публічна гуляць у шахматы. Абавязковым элементам акцыі з’яўляецца прагулка працоўных калектываў па так званых «сцежках здароўя», якія цяпер ёсць практычна ў кожным горадзе.

 

Эксперты згодныя з тым, што спорт стаў рысай экстравагантнага культу асобы Бердымухамедава. Прычым Тыдзень здароўя і шчасця можа быць толькі стартам. Раней паведамлялі пра тое, што туркменскі правадыр не на жарт захапіўся хакеем, і нават запатрабаваў стварыць у краіне хакейную лігу. У Ашгабадзе ўжо адчынены палац зімовых відаў спорту, і, калі верыць прэсе, зараз такія палацы будуюцца ў іншых гарадах.