Турыст разбіў статую XVIII стагоддзя, спрабуючы зрабіць сэлфі

Па словах супрацоўнікаў музея, скульптура не падлягае рэстаўрацыі .

tourist_destroys_statue_cover.jpg

Бразільскі турыст, імя якога не ўдакладняецца, разбіў статую XVIII стагоддзя, спрабуючы зрабіць сэлфі ў Нацыянальным музеі старажытнага мастацтва ў Лісабоне. Мужчына спрабаваў сфатаграфавацца на яе фоне, але выпадкова закрануў скульптуру спіной.
Статуя апынулася расколатай на некалькі частак; супрацоўнікі музея кажуць, што рэстаўрацыі яна не падлягае. «Я працую тут на працягу многіх гадоў, але ніколі не сутыкаўся з падобным», — пракаментаваў сітуацыю намеснік дырэктара ўстановы Хасэ Альберта Сеабра Карвальё.
Сведка інцыдэнту Нуно Мігель Радрыгес, які апублікаваў фатаграфію разбітай статуі ў сваім фэйсбуку, напісаў: «Гэта тая цана, якую вам давядзецца заплаціць, калі вы робіце ўваход у музей у першую нядзелю месяца бясплатным».
Паводле Daily Mail