У ААН раскрытыкавалі рашэнне ЗША па Ерусаліме, але нічога не прынялі
Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнанні Ерусаліма сталіцай Ізраіля ніхто не падтрымаў. Пра гэта піша DW.com.
Савет бяспекі ААН правёў у пятніцу, 8 снежня, экстранае пасяджэнне, прысвечанае прызнанню ЗША Ерусаліма сталіцай Ізраіля. Усе 14 дзяржаў-членаў дыстанцыяваліся ад аднабаковага рашэння Трампа і падвергнулі яго крытыцы.
Аднак, улічваючы права вета ЗША, Савет бяспекі не стаў прымаць ні сумеснай заявы, ні рэзалюцыі.
Прадстаўнік Егіпта ў ААН назваў рашэнне «небяспечным прэцэдэнтам», у той час як дыпламаты Вялікабрытаніі, Італіі, Швецыі і (не прадстаўленай у Радзе Бяспекі) Германіі выступілі з сумеснай крытычным заявай.
Гэта рашэнне, на думку прадстаўнікоў еўрапейскіх краін пры ААН, «не адпавядае рэзалюцыям ААН» і «нічым не дапаможа ўстанаўленню міра ў рэгіёне».
Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі запэўніла, што ЗША прызналі Ерусалім сталіцай «ў імя міру».
«Я разумею перасцярогі чальцоў, якія склікалі гэтае паседжанне. Усе змены працякаюць цяжка, але мы ніколі не павінны забываць, чаго можа дасягнуць праўда», — падкрэсліла яна.
Нагадаем, 6 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, нягледзячы на засцярогі сусветнай супольнасці прыняў рашэнне прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля.
Паводле «Украінскай праўды»