У Барселоне не менш за 48 пацярпелых пры аварыі электрычкі
У Барселоне на станцыі Французскага вакзала электрычка сутыкнулася з платформай, у выніку чаго некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы.
Пасля інцыдэнту як мінімум 18 чалавек шпіталізаваныя.
Цягнік ішоў са станцыі Сан-Вісэнс-дэ-Кальдэрс ў правінцыі Тарагона, Каталонія — паведамляе El Mundo.Паводле дадзеных выдання, электрычка не змагла затармазіць пры падыходзе да станцыі і ўрэзалася ў платформу. Цягнік значна пашкоджаны: на фотаздымках у сацсетках відаць, што ў яго змятая пярэдняя частка.
Сутыкненне адбылося каля 07:05 па мясцовым часе.
Пасля крушэння 18 чалавек шпіталізаваны, пяцёра з іх — у цяжкім стане, у тым ліку машыніст. Яшчэ трыццаці пацярпелым, магчыма, спатрэбіцца медыцынская дапамога. Пра загінулых не паведамлялася.
На месцы працуюць супрацоўнікі хуткай дапамогі і ратавальнікі.
Пакуль не зразумела, чаму адбылося сутыкненне, чыгуначная кампанія Renfe заявіла, што вядзе расследаванне.
Паводле ВВС