У Бранску гарыць нафтабаза
Пажару надалі павышаны ранг.
Рэзервуары загарэліся на тэрыторыі нафтабазы ў Бранску. У МНС па рэгіёне адзначылі, што пажару прысвоены павышаны ранг.
Бранск знаходзіцца ў 100 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Нафтабаза, на якой здарыўся пажар, уваходзіць у сістэму нафтаправода "Дружба". Аб прычынах надзвычайнага здарэння пакуль не паведамляецца.