У цэнтры Масквы адбываецца шэсце супраць палітычных рэпрэсій
У Маскве праходзіць акцыя ў падтрымку незалежных кандыдатаў у
Масгардуму і абвінавачаных паводле крымінальнай справы аб масавых
беспарадках у расійскай сталіцы.
Выйсці на шэсце заклікала апазіцыйны палітык Любоў Собаль і шэраг апазіцыйных палітыкаў.
«Я заклікаю вас выйсці на вуліцу 31 жніўня да помніка Грыбаедаву каля метро Чыстыя пруды а 14:00 і прайсці мірным шэсцем да Пушкінскай плошчы. У нас ёсць законнае права зрабіць гэта, і мы проста абавязаныя зрабіць гэта», – заявіла Любоў Собаль на Youtube-канале «Навальный Live».
Заклік падтрымаў муніцыпальны дэпутат і былы журналіст Ілля Азар. На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў: «Упэўнены, што толькі мірныя вулічныя акцыі могуць прымусіць уладу зачыніць «Маскоўскую справу» і спыніць палітычнае і паліцэйскае бясчынства ў краіне».
Шэсце ўжо не ўзгодненае мэрыяй горада. На думку маскоўскіх уладаў, шэсце па Бульварным коле і альтэрнатыўных маршрутах стварылі б перашкоды для
пешаходаў, транспарту і экстраных службаў. З той жа матывіроўкай забаранілі мітынг на праспекце Міру.
Тым часам, на шэсці ўжо былі адзначаныя першыя правакацыі. На Пушкінскай плошчы нейкі мужчына ў белай футболцы выхапіў у удзельніцы шэсця транспарант у падтрымку сясцёр Хачатурян. Таксама да шэсця пад'ехалі актывісты ў футболках "Не дапускай". Як пішуць удзельнікі, на ўсе пытанні яны адказваюць: "Пытанні тут мы задаем".
Па дадзеных ГУ МУС Масквы, у шэсці прымаюць удзел каля 750 чалавек. Па адзнаках карэспандэнта Медузы — некалькі тысяч.
Паводле belsat.eu , t.me/oldlentach