У Чэхіі прайшла акцыя салідарнасці з пакаранымі сябрамі ініцыятывы «Ежа замест бомб» у Мінску (фота)
Актывісты ініцыятывы "Ежа замест бомб" у Чэхіі зладзілі акцыю салідарнасці са сваімі затрыманымі беларускімі калегамі.
![2021_01_27_fnb_minsk_2400px_zewlakk_8166.jpg 2021_01_27_fnb_minsk_2400px_zewlakk_8166.jpg](/img/v1/images/2021_01_27_fnb_minsk_2400px_zewlakk_8166.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сераду, 27 студзеня, каля ста чалавек з руху "Чэшская ежа замест бомб" сабраліся перад пасольствам Беларусі ў Празе, паведамляе a2larm.cz. Такім чынам яны адрэагавалі на падзеі ў Мінску, дзе на мінулым тыдні былі затрыманыя дзве групы актывістаў з ініцыятывы Ежа замест бомб, калі яны раздавалі ежу бяздомным. Разам з імі міліцыя затрымлівала людзей, якія прыйшлі па бясплатную ежу.
![І тут 15 сутак. Сёння судзілі валанцёрак, якія дапамагалі бяздомным І тут 15 сутак. Сёння судзілі валанцёрак, якія дапамагалі бяздомным](/img/v1/images/biazdomnyja_2501.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![У Мінску затрымалі двух валанцёраў «Вулічнай медыцыны», якія дапамагаюць бяздомным У Мінску затрымалі двух валанцёраў «Вулічнай медыцыны», якія дапамагаюць бяздомным](/img/v1/images/24_ulichnaya_medicina_20200111_zam_tutby_phsl.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Чэшская акцыя салідарнасці з беларускай "Ежай замест бомб" павінна была прыцягнуць увагу да несправядлівасці, ахвярамі якой сталі беларускія актывісты і іншыя людзі, а таксама дапамагчы сабраць сродкі для аплаты штрафаў. На мерапрыемства прыехалі прадстаўнікі арганізацыі "Ежа замест бомб" з пятнаццаці чэшскіх гарадоў.
Фота Пятра Зеўлака,