У Емене ў выніку тэракта загінулі 10 вайскоўцаў
Баевікі «Аль-Каіды» напалі на блокпост вайскоўцаў, абстралялі і закідалі гранатамі. Ёсць забітыя і параненыя. Раненні атрымалі і цывільныя асобы, якія жывуць побач з блокпастом.
У раёне Ахвар, правінцыі Абіян, у Емене адбыўся тэрарыстычны акт, ахвярамі якога сталі як мінімум 10 вайскоўцаў, паведамляе korrespondent.net.
Напад на КПП ваенных здзейснілі ўзброеныя чальцы Аль-Каіды. Пры гэтым баевікі выкарыстоўвалі гранаты.
Ёсць параненыя і сярод грамадзянскага насельніцтва. Раненні атрымалі жанчыны і дзеці, якія жывуць побач з кантрольна-прапускным пунктам, на які быў здзейснены ўзброены напад баевікоў.