У ЕС ухвалілі прышчэпкі Pfizer для дзяцей 5-11 гадоў
У ЕМА рэкамендуюць прышсапляць маленькіх дзяцей вакцынай Pfizer/BioNTech. Для гэтай узроставай групы доза COVID-вакцыны будзе ў тры разы меншай, чым для дзяцей ва ўзросце ад 12 гадоў, паведамляе korrespondent.net.
![Фота: dw.com Фота: dw.com](/img/v1/images/2685899.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: dw.com
Камітэт Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках (ЕМА) рэкамендаваў вакцынаваць ад каронавіруса дзяцей ва ўзросце ад пяці гадоў прэпаратам вытворчасці Pfizer/BioNTech. Пра гэта ў чацвер, 25 лістапада, паведаміла прэс-служба еўрапейскага рэгулятара.
"Камітэт EMA па лекавых сродках для чалавека рэкамендаваў пашырыць паказанні для вакцыны Comirnaty супраць COVID-19, каб уключыць яе прымяненне для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў", — гаворыцца ў паведамленні.
Для дзяцей 5-11 гадоў доза вакцыны будзе меншай, чым для дзяцей ва ўзросце ад 12 гадоў (10 мкг у параўнанні з 30 мкг). Укол, як звычайна, будуць рабіць у цягліцы надплечя.
Дзецям 5-11 гадоў таксама неабходна ўвесці дзве дозы прэпарата з інтэрвалам у тры тыдні.