У еўрапейскім заапарку – успышка каронавіруса сярод жывёл

Гарылы і львы ў адным з заапаркаў Ратэрдама захварэлі на COVID-19. Тэсты на наяўнасць віруса правялі пасля таго, як работнікі парку звярнулі ўвагу на стан жывёл — у іх узніклі сімптомы захворвання, паведамляе www.pravda.com.ua.

Гарылы ў заапарку Ратэрдама, фота rotterdam zoo

Гарылы ў заапарку Ратэрдама, фота rotterdam zoo

Пра хваробу жывёл паведамілі на сайце заапарка. Адзначаецца, што невядома якім чынам жывёлы захварэлі на каронавірус. Але паколькі з наведвальнікамі яны непасрэдна не кантактуюць, то ёсць здагадка, што крыніцай ковіду мог стаць работнік заапарка, які сам быў хворы, аднак не меў сімптомаў.

Ва ўсіх хворых жывёл былі паніжэнне апетыту, млоснасць, часам кашаль. Таксама ў гарыл — праблемы са страўнікам і кішэчнікам.

Кажуць, што заразіліся чатыры з пяці азіяцкіх львоў і сем з васьмі гарыл.

У той жа час у заапарку паведамілі, што сур'ёзных рызык для здароўя жывёл няма, паколькі хвароба ў іх праходзіць няцяжка.